Самота, што жыла ў пакоі насупраць

Пра кнігу: Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — паэтка, пісьменніца, перакладчыца, лінгвістка, мыслярка. Аўтарка кніг паэзіі “Словы, якія са мной адбыліся”, “Граматыка снегу”, “Чорныя макі”, “Няголены ранак” і інш., рамана “Кэмэл-Трэвэл”, кніг для дзяцей “Сумны суп”, “Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі”. Творы перакладзены больш чым на 10 моў свету. На нямецкай выйшаў раман “Кэмэл-Трэвэл” (Droschl Verlag, 2021), а таксама зборнік вершаў «Mutantengarten» (Edition Thanhäuser, 2020). На англійскай — кніга вершаў “In My Garden of Mutants” (ARC Publications, 2021). Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Германія, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Афіцыйны сайт: www.hapeyeva.org

  • Аўтар
    Гапеева Вольга
  • Фармат выдання
    140Х215
  • Колькасць старонак
    208
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Галіяфы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    300
/public/images/books/IiQ21hqYnkyZmur9Ev5D.jpg
25.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!